LIONS CLUB BELARUS – Республиканское благотворительное общественное объединение «КЛУБ ЛЬВОВ»

Рэспубліканскае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «КЛУБ ЛЬВОЎ» — добраахвотнае грамадскае аб’яднанне, якое створана на аснове сацыяльнай зацікаўленнасці для аказання дапамогі сацыяльнага і дабрачыннага характару дзецям, сем’ям, пажылым людзям, інвалідам і іншым сацыяльна ўразлівым катэгорыям насельніцтва і падтрымкі дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый сферы сацыяльнай абароны, аховы здароўя і адукацыі.

РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх катэгорый насельніцтва, усіх тых, хто гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстаць свае магчымасці і здольнасці для таго, каб дапамагчы людзям, зрабіць больш бяспечным, асэнсаваным і цікавым сваё жыццё і жыццё іншых людзей.

Члены РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» бачаць шляхі вырашэння многіх сацыяльных праблемаў у развіцці дабрачыннага грамадскага руху па месцы жыхарства тых людзей, якія гатовыя рэалізоўваць сябе ў стваральнай сацыяльнай дзейнасці з выкарыстаннем сумесных намаганняў мясцовага супольніцтва, каардынацыі дзейнасці і ўзаемадапамогі ўсіх зацікаўленных бакоў і наладжвання міжнароднага партнётства. Супрацоўніцтва з рознымі грамадскімі арганізацыямі, уладнымі структурамі з мэтай дасягнення поспехаў у развіцці і забеспячэнні сацыяльнага жыцця, з’яўляецца адметнай асаблівасцю «КЛУБА ЛЬВОЎ».



  • Усе
  • Мерапрыемствы

Інавацыі ў сферы адукацыі

16 ліпеня ў ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей» адбыўся семінар «Інавацыі ў сферы адукацыі», арганізаваны РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ». Галоўнай мэтай семінара была […]

On-line Канферэнцыя РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ»

09.06.2020 адбылася штогадовая Канферэнцыя РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ». У гэтым годзе пандэмія ўнесла карэктывы ў нашы планы, і мы сустрэліся ў оn-line фармаце. У Канферэнцыі прынялі ўдзел […]

Контакт