Інфармацыя – LIONS CLUB BELARUS

Інфармацыя

LC Belsus ivent 2018
s49322724[1]
s73518837[1]
ыа2-22
Рэспубліканскае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «КЛУБ ЛЬВОЎ» створана па аналогіі з Міжнароднай Асацыяцыяй Лайанз Клубаў (The International Association of Lions Clubs) — найбуйнейшай у свеце непалітычнай і нерэлігіознай арганізацыяй. Членамі The International Association of Lions Clubs з’яўляюцца больш за 1,4 мільёны чалавек у 200 краінах свету. Мы размаўляем на дзясятках моў, у нас розныя характары і розныя традыцыі, але нас аб’ядноўваюць агульныя інтарэсы. З самага заснавання ў 1917 годзе членаў Асацыяцыі звязвае агульная справа: дапамога тым, каму яна патрэбна.

РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» — адна з вядучых грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь. Нашы задачы:
  • аказваць сацыяльную дапамогу людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, а таксама людзям з абмежаванымі магчымасцямі;
  • праводзіць работу па фарміраванні пазітыўнага стаўлення, культуры паводзін і ўмацаванні сямейных каштоўнасцей, прафілактыцы гвалту ў сям’і і прапаганды здаровага ладу жыцця.


РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» аб’ядноўвае неабыякавых людзей, тых, хто сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстаць свае магчымасці для таго, каб дапамагчы людзям, зрабіць больш цікавым, яскравым, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё іншых людзей.

Чаму членаў КЛУБА называюць «Ільвамі»?

Скарачэнне LIONS азначае
  • Liberty (свабода)
  • Intelligence (розум)
  • Our Nations Safety (дабрабыт (бяспека) нашых народаў (служэнне грамадству)).


Галоўны пастулат Міжнароднай Асацыяцыі Лайанз Клубаў — «служэнне грамадству». Гэта не проста прыгожы выраз, гэта сродак, матыў гарантавання асабістай бяспекі праз імкненне зрабіць бяспечым навакольнае асяроддзе.

Ідэі павагі да асобы, сумленнасці ў справах, дапамогі тым, каму яна патрэбна, вернасці сябрам сталі візітнай карткай КЛУБА і апынуліся блізкімі для многіх людзей незалежна ад месца іх жыхарства.

І, канечне ж, члены КЛУБА, таксама як і львы, ганарлівыя, высакародныя і велікадушныя.
Контакт