1 кастрычніка 2016г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей» па адрасе: г.Мінск, вул.Чабатарова, 6 «а». Гэта вынік сумеснага Праекта Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей», рэспубліканскага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «КЛУБ ЛЬВОЎ» і Клубаў Ільвоў (Lions Clubs) District 104C3, якія аб’ядноўваюць клубы Каралеўства Даніі, Каралеўства Нарвегіі, Каралеўства Швецыі, Рэспублікі Ісландыя і Фінляндскай Рэспублікі.