Спартыўную пляцоўку адкрылі ў спецыяльным яслі-садку №99 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ў Гомелі 26 верасня 2019г.. Новы спартыўны гарадок пабудаваны пры супрацоўніцтве прадстаўнікоў міжнароднага Клуба Львоў і Клуба Львоў «Гомель». Гомельскі клуб падрыхтаваў прэзентацыю праекта спартыўнай пляцоўкі партнёрам з Анліі, якія ў сваю чаргу забяспечылі збор сродкаў для яе будаўніцтва. Ва ўстанове навучаецца 136 дзяцей, і зараз яны маюць магчымасць развівацца фізічна дзякуючы Львам, для гэтага ёсць усе умовы: футбольнае поле, баскетбольнае поле, турнікі, горкі і шмат іншага.
