Па старой добрай традыцыі Клуб Львоў «Гомель» правёў навагоднія мерапрыемтствы для дзяцей у межах акцыі «Цуд на Каляды». З віншаваннямі і пажаданнямі здароўя члены нашага Клуба наведалі дзяцей, якім навагоднія святы прыйшлося сустракаць у дзіцячых аддзяленнях гомельскіх бальніц. Дзед Мароз прыйшоў з падарункамі, жартамі і змог падбадзёрыць не толькі дзяцей, але і дарослых.
Гомельскія Львы не пакінулі без увагі і дзяцей-сірат, дзяцей з Дамоў сямейнага тыпу. Гомельскі абласны палац творчасці дзяцей і моладзі ў падтрымку нашай акцыі арганізаваў канцэрт для маленькіх гасцей, Львы падрыхтавалі падарункі для ўсіх.
Да сваіх мерапрыемтсваў гомельскія Львы падключылі таксама валанцёраў яслі-сада №99 г.Гомеля. Усе разам мы павіншавалі дзяцей-інвалідаў, якія выхоўваюцца ў семьях, а таксама дзяцей, якія знаходзіліся на той момант у Гомельскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры з прыютам. У акцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі і бацькі я/с №17, 25, 168, 99 г. Гомеля.
У гэты перыяд зімовых святаў Клуб Львоў «Гомель» пачаў актыўна супрацоўнічаць з Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Цэнтральнага раёна г.Гомель. Сумесна з педагогамі і выхаванцамі цэнтра было праведзена мерапрыемтсва для дзяцей з інваліднасцю, для дзяцей са шматдзетных семьяў. Дзеці разыгралі цудоўную зімовую казку для маленькіх гледачоў, а Львы ўручылі падарункі і тым дзецям, якія змаглі прыйсці на спектакль, і тым, хто не змог: перадалі праз бацькоў. Не засталіся без увагі і юныя артысты: ва ўдзячнасць ад Клуба яны атрымалі салодкія падарункі.
І, канечне, члены Клуба разам з валанцёрамі — студэнтамі Гомельскага медыцынскага каледжа — наведалі састарэлых людзей, якія знаходзяцца на лячэнні ў Старадзятлавічскай бальніцы. Стары Новы год стаў як ніколі чарадзейным для састарэлых пацыентаў. Падарункі для іх падрыхтавалі студэнты каледжа.