09.06.2020 адбылася штогадовая Канферэнцыя РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ». У гэтым годзе пандэмія ўнесла карэктывы ў нашы планы, і мы сустрэліся ў оn-line фармаце. У Канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх клубаў Беларусі, а таксама Львы з Расіі, Польшчы, Украіны, Арменіі, Германіі і Англіі.
Прадстаўнікі беларускіх клубаў распавялі аб праведзенай працы за мінулы 2019 год і падзяліліся сваімі далейшымі планамі. Таксама на Канферэнцыі адной з тэм, прапанаваных для абмеркавання, стала «Распрацоўка Палажэння аб парадку прадастаўлення заявак у міжнародныя арганізацыі на атрыманне грантаў», не абмінулі і актуальную тэму барацьбы з Covid-19.
І, дарэчы, у нас папаўненне. У канцы мінулага года ў Беларусі з’явіўся яшчэ адзін Клуб – Брэнч-клуб «White Stork» ( «Белы Бусел»), прадстаўнікі якога таксама прымалі ўдзел у Канферэнцыі.
Дзякуй усім за плённую працу! Беражыце сябе, сваіх родных і не хварэйце!