16 ліпеня ў ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей» адбыўся семінар «Інавацыі ў сферы адукацыі», арганізаваны РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ».
Галоўнай мэтай семінара была прэзентацыя праекта Lions Quest для прадстаўнікоў сферы адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання, прыцягненне ўвагі да тэмы неабходнасці аб’яднаць вучняў, калектыў школы і бацькоў для навучання кампетэнцыям XXI стагоддзя, а таксама інтэграваць у навучальны працэс сацыяльна-эмацыйнае навучанне, развіццё характару асобы, навучанне валанцёрскай дзейнасці.
РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» рэалізуе праект Lions Quest у Рэспубліцы Беларусь, у межах якога праходзіць навучанне дзяцей важным і неабходным жыццёвым навыкам праз стварэнне спрыяльнага асяроддзя. Lions Quest дае магчымасць маладым людзям набыць навыкі і ўменні, якія неабходны для здаровага і прадуктыўнага жыцця і дапамагаюць дасягнуць поспеха ў жыцці.
Таксама прадстаўнікі Цэнтра «Медыяцыя і права» распавялі пра рэалізацыю «Школьнага праекта» медыятарамі Навучальна-практычнай установы «Центр «Медыяцыя і права» ГА «Беларускага рэспубліканскага союза юрыстаў» у супрацы з РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ».
Галоўная ідэя праекта ў тым, што выкарыстанне медыятыўных прыёмаў пры ўрэгуляванні дзяцячых канфліктаў у школе дазваляе аператыўна прымірыць дзяцей і лакалізаваць канфлікт на пачатковым этапе.