Бясплатная перадача СІА ва ўстановы сацабароны і аховы здароўя – LIONS CLUB BELARUS
Бясплатная перадача СІА ва ўстановы сацабароны і аховы здароўя
23 ліпеня члены РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» правялі акцыю па бясплатнай перадачы сродкаў індывідуальнай абароны (рэспіратары, маскі, антысептык, пальчаткі, бахілы) ва ўстановы сацабароны і аховы здароўя г.Мінска з мэтай прадухілення распаўсюджвання COVID-19.
Спіс устаноў, куды былі дастаўлены СІА:
ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей»
ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»
ДУ «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў №2 г.Мінска»
ДУ «Спецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў №1»
ДУ «Дом начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства»
ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна г. Мінска»
ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Завадскога раёна г. Мінска»
Установа аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца»
Установа аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі»
Установа аховы здароўя «Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца»