Нашай нязменнай традыцыяй стала збіраць тат разам са сваімі дзецьмі на некалькі дзён у лагеры для бацькоў і іх дзяцей-падлеткаў. У гэтым годзе мы ізноў сустрэліся ў Дудзінке. Кожны год мы стараемся арганізаваць цікавыя і карысныя мерапрыемствы, прыдумаць нешта новае і незвычайнае. Адзінае, што застаецца нязменным, гэта наша жаданне ўмацаваць адносіны паміж татамі і іх дзецьмі, паказаць іх адзін аднаму з розных, новых бакоў і даць ім магчымасць з карысцю правесці час разам.
На тэрыторыі комплекса «Дудзінка City» мы размясціліся на 3 дні. На кожны дзень былі запланаваны нясумныя мерапраемствы. Бацькі падчас трэнінгаў абмяркоўвалі надзённыя пытанні выхавання, дзеці былі заняты рухомымі, інтэлектуальнымі, творчымі заданнямі, і, канечне ж, усе разам удзельнічалі ў камандных гульнях. Таты і дзеці пазмагаліся за прызы ў лазертаг, бліснулі сваімі ведамі ў інтэллектуальнай гульні «Брэйн рынг» і весела бавілі час разам.
Традыцыйна на закрыцці лагера мы выпусцілі ў неба паветраныя шарыкі з пажадяннямі новых сустрэч. Тры дні праляцелі незаўважна, але пакінулі шмат незабыўных эмоцый і ўражанняў.
Дзякуй усім удзельнікам лагера!