Мы, РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ», занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Ужо некалькі дзён на вуліцах краіны адбываюцца падзеі, на якія немагчыма глядзець без болю, жаху і перажыванняў.
Жыццё і здароўе кожнага беларуса неацэнная каштоўнасць! Спыніце гвалт!