Сёння, 11.12.2020, у ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей» мы запрасілі псіхолагаў і кіраўнікоў 10-і Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Мінска, каб расказаць ім пра працу нашага праекта «ТАТА-ШКОЛА». Так як мы цесна супрацоўнічаем з ТЦСАНамі г.Мінска, і на іх базе праходзяць групы, ім неабходна валодаць актуальнай інфармацыяй.
Інфармацыйны семінар «Далучэнне бацькі ў жыццё і клопат пра сваіх дзяцей праз шматузроўневую сістэму «ТАТА-ШКОЛ»» адбыўся ў прыязнай абстаноўцы і з выкананнем ўсіх захадаў бяспекі.
Усім здароўя!