2020 год быў складаным годам ва ўсіх адносінах, у тым ліку і для Клуба Львоў «Гомель». Ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі члены нашага Клуба стараліся працягваць сваю дабрачынную дзейнасць. Напрыканцы года па традыцыі Клуб Львоў «Гомель» правёў акцыю «Цуды на Каляды». Для двух інфекцыйных аддзяленняў УЗ «Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца» намаганнямі членаў Клуба і валанцёраў былі сабраны сродкі асабістай гігіены для немаўлят, якія засталіся без апекі бацькоў.
У гэты раз да нашай акцыі далучыўся калектыў аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Гомельскай вобласці. У межах акцыі Аддзел разам з некаторымі ўстановамі і арганізацыямі Гомельскай вобласці (КПВУП «Гомельархгеаслужба», ААТ «Гомельрэмбуд», ААТ «Гомельскі ДБК» і інш.) набылі і перадалі дзецям-сіратам у іфекцыйнае аддзяленне №2 УЗ «Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца» і ў педыятрычнае аддзяленне №15 УЗ «Гомельская абласная клінічная псіхіятрычная бальніца» навагоднія падарункі (сродкі асабістай гігіены, дзіцячае аденне, размалёўкі, алоўкі, гульні і салодкія падарункі).
Да акцыі далучыліся таксама валанцёры Устаноў адукацыі «Спецыяльны яслі-сад №99 з цяжкімі парушэннямі маўлення» і «Яслі-сад №25 г.Гомель». Яны прапанавалі бацькам сваіх выхаванцаў разам са сваімі дзецьмі прыгатаваць пячэнне для медыцынскага персаналу рэанімацыйных аддзяленняў Гомельскай абласной бальніцы, якія без перапынку змагаюцца за здароўе пацыентаў з Ковід-19. Таксама валанцёры гэтых устаноў наведалі хворых дзетак, дзетак-інвалідаў дома і сабралі гігіенічныя сродкі для дзяцей-інвалідаў, якія знаходзяцца ва Установе «Дом-інтернат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».
Не засталіся ўбаку нашай дабрачыннай акцыі і валанцёры УА «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі каледж».