Членства – LIONS CLUB BELARUS

Членства

Сацыёлагі сцвярджаюць, што ў сярэднім чалавек эфектыўна выкарыстоўвае толькі 15% свайго першапачатковага жыццёвага патэнцыялу для самаразвіцця і самарэалізацыі.

Мы нараджаемся ў свеце, які не ідэальны, але ён заўсёды дае магчымасці да самараскрыцця для тых, хто шукае. Не заўважыць іх — азначае падмануць самога сябе. Калі мы прымаем магчымасці, якія прадастаўляе нам жыццё, дзейнічаем у адпаведнасці з імі, мы рэалізуем сваю чалавечую сутнасць. Але паўнавартасна развівацца можна толькі ў зносінах з сябрамі, блізкімі па духу людзьмі. Раскрыццё і рост немагчымы без актыўнай дзейнасці, вынікі якой прыносяць радасць і карысць самаму чалавеку і іншым людзям.

Калі вы ўпэўнены, што ўжо шмат чаго дасягнулі, поспехаў у прафесіі і сямейным жыцці, але адчуваеце, што ёсць нераскрыты патэнцыял, які вы хацелі б рэалізаваць у грамадскай і дабрачыннай дзейнасці — звярніце ўувагу на магчымасці, якія прадастаўляе вам «КЛУБ ЛЬВОЎ», і далучайцеся да нас.

Сем прычын стаць членам РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ»

  • 1. Стаўшы членам КЛУБА, вы сустрэнеце цікавых людзей, сяброў і аднадумцаў.
  • 2. Вы атрымаеце магчымасць пасябраваць з Ільвамі па ўсім свеце і станеце членам вялікай шматнацыянальнай сям’і, у якой кожны чалавек можа развіць сваю індывідуальнасць і атрымаць падтрымку ва ўсіх сваіх пачынаннях.
  • 3. Вы атрымаеце магчымасць рэалізаваць і раскрыць свае таленты праз дабрачынную дзейнасць, рэзультаты якой прынясуць радасць і вам, і іншым.
  • 4. Вы набудзеце дадатковую ўпэўненнасць у сабе і атрымаеце магчымасць праявіць свае лепшыя якасці.
  • 5. Вы паверыце ў годнасць свайго чалавечага прызначэння і зможаце дасягнуць пастаўленых мэтаў.
  • 6. Вы атрымаеце магчымасць праявіць сябе ў арганізацыі і рэалізацыі дабрачынных праектаў рознага ўзроўню.
  • 7. Вы заслужыце ўсеагульную павагу сваёй дзейнасцю і знойдзеце новых сяброў пры вырашэнні сацыяльных праблемаў грамадства.

Як далучыцца да РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ»

Членства ў РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» адкрыта для кожнага чалавека, незалежна ад расы, нацыянальнасці, полу, рэлігіёзнай, моўнай прыналежнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, палітычных і іншых перакананняў. Членамі РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства ці замежныя грамадзяне, якія дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, а таксама грамадзяне, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, пры наяўнасці адпаведнай пісьмовай згоды сваіх законных прадстаўнікоў. Усе мы — прыхільнікі дабрачыннасці, прызнаём Устаў КЛУБА, падтрымліваем мэты і задачы КЛУБА, удзельнічаем у яго рабоце і дапамагаем матэрыяльна і іншым спосабам.

Прымаюць ў рады членаў РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» створаныя пярвічныя арганізацыі ці Праўленне КЛУБА на аснове пісьмовага заяўлення. Члены РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» аплачваюць членскія ўзносы. Велічыню і парадак платы членскіх і ўступных узносаў вызначае Праўленне РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ».

Правы і абавязкі членаў РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ»


Член КЛУБА мае права:
• выбіраць і быць абраным у выбарныя органы КЛУБА;
• удзельнічаць у кіраванні справамі КЛУБА, уносіць прапановы ў калегіальныя органы КЛУБА і яго аргструктур па пытаннях устаўнай дзейнасці;
• атрымліваць любую інфармацыю пра ўстаўную дзейнасць КЛУБА;
• асабіста ўдзельнічаць пры абмераванні любога пытання, якое датычыцца правоў і абавязкаў, падаваць скаргі і пярэчанні адпаведным органам КЛУБА, удзельнічаць у мерапрыемствах, якія арганізуе аб’яднанне.

Член КЛУБА абавязаны:
• умацоўваць аўтарытэт КЛУБА, актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі яго ўстаўных мэтаў, выканання рашэнняў, прынятых калегіальнымі органамі КЛУБА і яго оргструктур;
• прымаць удзел у рабоце пярвічнай арганізацыі, рэгіянальных аддзяленняў КЛУБА, у дзейнасці выбарных органаў, куды ён абраны;
• выконваць патрабаванні Устава КЛУБА;
• беражліва адносіцца да маёмасці КЛУБА;
• своечасова плаціць членскія ўзносы;
• не выконваць дзеянняў, якія б пашкодзілі рэпутацыі КЛУБА.
Контакт