Этычны кодэкс LIONS
ВЕРЫЦЬ
у каштоўнасць майго прызвання, прыкласці ўсе намаганні, каб заслужыць усеагульную павагу сваімі ўчынкамі.
ІМКНУЦЦА
да поспеху і патрабаваць цалкам заслужанай узнагароды, але не прымаць ніякай карысці ці поспеху за кошт страты пачуцця ўласнай годнасці з-за выкарыстання несправядлівых пераваг ці асабістых сумніўных дзеянняў.
ПАМЯТАЦЬ,
што развіццё майго бізнесу не азначае неабходнасці знішчэння чужога бізнесу; быць верным сваім кліентам і замоўнікам і сумленным перад сабой.
КОЖНЫ РАЗ,
калі ўзнікае сумненне ў слушнасці ці этычнасці маёй пазіцыі ці дзеяння ў адносінах да людзей, вырашаць такія сумненні не ў сваю карысць.
МЕЦЬ АДНОСІНЫ
да сяброўства як да мэты, а не як да сродку. Памятаць, што сапраўдная дружба існуе на базе ўзаемных паслуг, што сапраўдная дружба не патрабуе нічога, акрамя прыняцця паслугі ў тым выглядзе, у якім яна зроблена.
ЗАЎСЁДЫ
памятаць пра мае абавязкі як грамадзяніна перад сваім народам, краінай і проста перад навакольным светам, паказваць сваю непахісную адданасць словам і справай. Добраахвотна аддаваць ім свой час, працу і здольнасці.
ПАДТРЫМЛІВАЦЬ
іншых, прымаць удзел у лёсе тых, хто знаходзіцца ў роспачы і галечы.
БЫЦЬ
асцярожным у сваёй крытыцы і шчодрым у сваёй пахвале; ствараць, а не руйнаваць.