Дабрачыннасць
Беларускі «КЛУБ ЛЬВОЎ» бачыць шляхі вырашэння многіх сацыяльных праблемаў у развіцці дабрачыннага грамадскага руху па месцы жыхарства тых людзей, якія гатовыя развівацца, рэалізоўваць сябе з выкарыстаннем міжнароднага супрацоўніцтва, каардынацыі дзейнасці і ўзаемадапамогі на месным узроўні, сумеснымі намаганнямі дасягаць значных поспехаў. Не спрачацца, не канфліктаваць, а наводзіць масты супрацоўніцтва з рознымі грамадскімі, палітычнымі, рэлігіёзнымі арганізацыямі, прыўладнымі структурамі ў інтарэсах усяго грамадства.
Збіранне членскіх узносаў — адзін са спосабаў фінанасавання дзейнасці РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ». Акрамя гэтага, КЛУБ ЛЬВОЎ атрымлівае сродкі праз ахвяраванне і спонсарскую дапамогу ў грашовым і натуральным выражэнні, сродкі замежнай дапамогі. Кожны Ваш узнос дае нам магчымасць дапамагаць людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, а таксама людзям з абмежаванымі магчымасцямі.