Гісторыя – LIONS CLUB BELARUS

Гісторыя

  • 1917 год — у Чыкага (ЗША) нарадзілася Міжнародная Асацыяцыя Лайанз Клубаў (The International Association of Lions Clubs). Яе заснавальнік, Мэлвін Джонс — прэзідэнт адной са страхавых кампаній, пераканаў сваіх калег па дзелавому клубу аб’яднацца з іншымі клубамі і стварыць агульнанацыянальную арганізацыю. Задачамі гэтай арганізацыі сталі не толькі развіццё дзелавой і грамадскай дзейнасці, але і ўдасканаленне ўсяго грамадства. І менавіта Мэлвін Джонс прыдумаў «белы кій» для невідушчых, якім сёння карыстаюцца ва ўсім свеце.
  • У 1945 годзе Асацыяцыя Лайанз Клубаў актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы ўстаноўчых дакументаў і канферэнцыі па стварэнні ААН.
  • А з 1948 года Асацыяцыя ўваходзіць ва ўсе ключавыя структуры ААН, такія як UNESCO, UNICEF.
  • З 1982 года Lions Clubs праводзяць акцыі супраць наркаманіі і алкагалізму, а таксама за фізічны і маральны лад жыцця.

На сённяшні дзень Асацыяцыя — гэта дабрачынная арганізацыя, дэвіз якой «We serve» - «Мы служым». Сапраўды, галоўная задача Lions Клубаў — служэнне грамадству. Праграмы дапамогі глухім, невідушчым людзям, адзінокім і бяздольным старым, дзецям, якія сутыкнуліся з галечай і адзінотай, прынятыя яшчэ пры станаленні Lions руху, актуальны і сёння. У свеце працуюць прытулкі, бальніцы, якім дапамагаюць ці пабудавалі на асабістыя сродкі Lions Клубы. Усе, хто мае праблемы са здароўем, адзінокі, хто пацярпеў ад стыхійных бедстваў ці сагнуўся пад ударамі лёсу, тыя, каму патрэбны клопат і ўвага, знойдуць у Lions Клубах дапамогу і падтрымку.

Такое кароткае апісанне гісторыі стварэння і характару дзейнасці Міжнароднай Асацыяцыі Лайанз Клубаў наўрад ці можа поўна расказаць пра рух Ільвоў, які існуе ўжо больш за 100 гадоў. Але галоўны прынцып дзейнасці Асацыяцыі — прыцягваць людзей да вырашэння праблемаў навакольнага асяроддзя, ужо заслугоўвае пашану і ўвагу.

Контакт