21 снежня члены Гомельскага клуба Львоў павіншавалі дзяцей з шматдзетных сем’яў з надыходзячым Новым годам і Калядамі. Дзяцей разам з бацькамі запрасілі на святочны навагодні канцэрт, які быў арганізаваны ў Гарадскім цэнтры культуры г.Гомель. Перад канцэртам Дзед Мароз і Снягурка ўручылі дзецям падарункі. Пасля канцэрту маленькіх гледачоў чакаў невялікі сюрпрыз — захапляльнае файершоў.