Напярэдадні Старога Новага года па традыцыі навучэнцы Гомельскага медыцынскага каледжа — валанцёры Клуба Львоў «Гомель» — наведалі бальніцу сястрынскага дагляду ў в.Старыя Дзятлавічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Маладзёны падаравалі пацыентам цяпло сваіх сэрцаў, паказалі Навагоднюю казку, а салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі хаця б на некаторы час паднялі настрой усім прысутным.
У гэтыя ж дні старшыня гомельскага Клуба Львоў Екацярына Мельнікава і валанцёры Клуба, супрацоўнікі ДУА «Спецыялізаваны дзіцячы сад №99 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення», наведалі «Дзіцячую вёску» — дом-інтэрнат для інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця г. Гомель» у межах акцыі «Нашы дзеці». У госці таксама прыйшлі Дзед Мароз, Снягурка і Елачка, якія разам з дзяцьмі вадзілі карагоды, гулялі ў рухомыя гульні і, вядома ж, падаравалі дзецям прысмакі — казачныя куфэрачкі. Валанцёры таксама перадалі рэчы асабістай гігіены «Дзіцячай вёсцы».