25 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за знішчэнне гвалту ў адносінах да жанчын. З гэтага дня і на працягу 16 дзён па ўсім свеце праходзяць розныя мерапрыемствы ў межах сусветнай акцыі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту».
КЛУБ ЛЬВОЎ падтрымлівае гэту кампанію, і да нас далучыліся:
- Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама,
- ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей»,
- Дызельнае СТА ПП «ДЫЗЕЛЬТРАНССЕРВІС»,
- Клуб Айкідо «Мусубі».
Мы супраць гвалту!


