Дабру нельга на карантын. Працяг – LIONS CLUB BELARUS
Дабру нельга на карантын. Працяг
У гэты халодны і асмуглы лістапад члены клуба Львоў «Гомель» па-ранейшаму прыносяць цяпло і радасць дзецям. На гэты раз акцыю падтрымалі дашкольныя ўстановы адукацыі Савецкага раёна г.Гомеля. Пад кіраўніцтвам лідара гомельскіх Львоў валанцёры сабралі і перадалі гігіенічныя наборы ў 2-ое інфекцыйнае аддзяленне Гомельскай гарадской дзіцячай бальніцы, аказалі падтрымку ў выглядзе дзіцячага адзення для маленькіх членаў дома сямейнага тыпу Радчанка, у якім выхоўваецца 10 дзяцей. Таксама члены клуба сумесна з валанцёрамі сабралі сродкі гігіены для аддзялення для немаўлят Гомельскай гарадской дзіцячай бальніцы, а для дактароў — салодкі сюрпрыз. У гэтым аддзяленні знаходзяцца дзеці з рознымі паталогіямі. Не абышлі ўвагай гомельскія Львы і Гомельскі гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр — сабралі адзенне для 14 дзяцей.