Прадстаўнікі беларускага КЛУБА ЛЬВОЎ прынялі ўдзел у семінары «Міжнародны інстытут лідарства Lions Clubs International», які прайшоў на рускай мове 9-12 верасня ў Арменіі г.Дзіліжан. Пачатак правядзення міжнародных семінараў LCI на рускай мове ўпершыню быў пакладзены ў г.Мінску ў 2019 годзе пры актыўным удзеле беларускіх Львоў.
Потым пандэмія ўнесла свае карэктывы, і большасць семінараў праводзілася онлайн. У гэтым годзе з’явілася магчымасць сустрэцца face to face, і яе вырашылі не ўпускаць, бо жывыя зносіны заўсёды даюць больш эмоцый у параўнанні з віртуальнымі сустрэчамі. Міжнародны інстытут лідарства Lions Clubs International у Арменіі стаў завяршэннем Летняй Львінай школы, якая складалася з 3 навучальных семінараў ва онлайн-фармаце. Арганізатары семінара з Арменіі дадалі да навучання добра арганізаваную экскурсійную праграму, што дало магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурай, гісторыяй і прыродай Арменіі. Удельнікамі семінара сталі прадстаўнікі сямі краін: Арменіі, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі.