Не ў першы раз РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» з’яўляецца саарганізатарам конкурса «Лепшая шматдзетная сям’я года». І вось сёння ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» прайшла святочная цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў конкурса «Лепшая шматдзетная сям’я 2021 года».
У гэтым годзе заяўкі на ўдзел падала 21 сям’я, да фінала дайшлі 17. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі конкурс праводзіўся ў онлайн-фармаце. Журы ацэньвалі удзельнікаў у трох намінацыях: «Радавод» — фотаальбомы сваіх сем’яў, «Сакрэт поспеху» — відэасюжэты, якія паказваюць творчы патэнцыял бацькоў і дзяцей, «Сямейны кулінарны шэдэўр» — прэзентацыі любімай стравы, якую гатуюць усе разам.
Усе ўдельнікі стараліся, паказалі крэатыўныя і цікавыя сюжэты, і выбар у журы быў няпросты.
Максімальную колькасць балаў набрала і атрымала званне «Лепшая шматдзетная сям’я 2021 года» сям’я Жвірблавых. У Юрыя і Надзеі чацьвёра дзяцей — тры сыны і адна дачка. Прыз за першае месца пераможцам уручаў Старшыня праўлення РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» Вячаслаў Шчэрба.
Другое месца заняла сям’я Юнгіных, у якой выхоўваецца сямёра дзяцей і чакаецца восьмы.
Трэцяе — сям’я Арэшовых-Каменскіх, дзе растуць шасцёра дзяўчат і хлопчыкаў.
Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад арганізатараў і спонсараў конкурса.
Цырымонія ўзнагароджвання суправаджалася святочным канцэртам.
Арганізатары конкурса:
◆ Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама,
◆ Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларускі союз жанчын»,
◆ ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў»,
◆ Рэспубліканскае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «КЛУБ ЛЬВОЎ».