19 чэрвеня 2021 года ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся Форум тат – 2021.
Форум пачаўся на шасці дыскусійных пляцоўках:
1. Устойлівая сістэма «ТАТА-ШКОЛ», як аснова актыўнага далучэння тат у працэсы выхавання і клопату пра сваіх дзяцей.
Месца правядзення: ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей», вул. Чабатарова, 6а, г. Мінск.
2. Адказнае і асэнсаванае бацькоўства — надзейная прыкмета высокага ўзроўню сталасці сучаснага мужчыны.
Месца правядзення: ВПУ «Цэнтр «Медыяцыя і права», вул. А.Пашкевіч, 9-5н, г.Мінск.
3. Здаровы лад жыцця — гарантыя здароўя сям’і.
Месца правядзення: Гарадскі цэнтр здароўя, вул. Кірава, 51, г.Мінск.
4. Узаемадзеянне школ і бацькоў у працэсе выхавання дзяцей
Месца правядзення: ДУА «Гімназія № 5 г. Мінска», вул. Мендзялеева, 14, г.Мінск.
5. Асвета будучых і маладых бацькоў пра важнасць працэса выхавання і клопату пра дзяцей.
Месца правядзення: ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» г. Мінска». вул. М.Танка, 8, г.Мінск.
6. Бацькоўства як карпаратыўная каштоўнасць для працадаўцы.
Месца правядзення: Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн», электрадэпо «Маскоўскае», вул. Фабрыцыуса, 24, г.Мінск.
У Форуме тат – 2021 прынялі ўдзел больш за 300 дэлегатаў, абмяркоўваліся сапраўды важныя і актуальныя тэмы.
Форум тат – 2021 скончыў сваю працу Пленарным паседжаннем з кароткай дыскусіяй, падвядзеннем вынікаў працы Форума, прыняццем рэзалюцыі Форума і рашэння пра пачатак падрыхтоўкі да правядзення Форума тат – 2022.
Добры старт! Спадзяёмся, Форум тат стане традыцыйным!