У гэты няпросты час як ніколі важна падтрымать тых, хто кожны дзень самааддана клапоціцца пра здароўе людзей, працуе ў бальніцы, паліклініцы і займаецца прафілактыкай, лячэннем і выяўленнем каранавіруснай інфекцыі. Акцыя «Дабру нельга на карантын» была праведзена членамі і валанцерамі гомельскага Клуба Львоў, якія ад усяго сэрца павіншавалі анэстэзіёлагаў і рэаніматолагаў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы з іх прафесійным днём.