З 15 по 18 студзеня праектная група наведала Стакгольм з працоўным візітам. Разам са шведскімі калегамі мы падвялі вынікі работы ТАТА-ШКОЛЫ ў Беларусі ў 2018 годзе і запланавалі на 2019 год. 2019-ы абяцае быць насычаным новымі цікавымі сямейнымі мерапрыемствамі. Акцыя «Татаў дзень – кожны дзень», у якой ужо з’явілася шмат прыхільнікаў, пройдзе не толькі ў Мінску і ў Магілёве, да нас далучыцца яшчэ і Віцебск. Не забудзем і пра адукацыйныя семінары і трэнінгі, будзем запрашаць вопытных кваліфікаваных спецыялістаў. І, канечне ж, працаваць у групах. У новым годзе ТАТА-ШКОЛА прыйдзе ў новыя гарады Беларусі. Праект з кожным годам пашыраецца, і мы стараемся адпавядаць, каб быць найбольш карыснымі.
Пачынаем новы год для ТАТА-ШКОЛЫ з новымі сіламі, ідэямі, і хто яшчэ не з намі, далучайцеся.