1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у Мінску прайшоў Дзень Швецыі. РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» на культурна-адукацыйнай пляцоўцы прадставіла сумесны беларуска-шведскі праект «ТАТА-ШКОЛА». Пачалі мы з сямейнай віктарыны, падчас якой удзельнікі даведаліся шмат новага і атрымалі салодкія прызы і пазітыўныя эмоцыі. Працягам стала дыскусія «Татаў дзень — кожны дзень». Мы расказалі пра ролю бацькі ў сям’і, і як ствараліся беларускія ТАТА-ШКОЛЫ, падзяліліся сваім вопытам зносін з беларускімі татамі, закранулі актуальную тэму адпачынку па нагляду за дзіцём для тат, адказалі на пытанні. Удзельнікамі дыскусіі былі не толькі беларускія, але і шведскія таты.