У межах святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей гомельскі Клуб Львоў сумесна з валанцёрамі Гомельскага медыцынскана каледжа і Ліцэя МНС наведалі дзіцячыя аддзяленні гарадской бальніцы, каб дадать радасці ў бальнічныя дні маленькіх пацыентаў. Дзякуючы збору сродкаў гомельскія Львы набылі цацкі, каляровыя алоўкі, паперу для гульнявых комнат дзіцячага аддзялення. Дзеці з радасцю прынялі ўдзел у гульнях і забавах, якія падрыхтавалі дарослыя.
Спадзяёмся, што тыя радасныя хвіліны, якія Львы падаравалі гэтым дзецям, дапамогуць маленькім хутчэй паправіцца!