У гэтым годзе па традыцыі ў канцы ліпеня КЛУБ ЛЬВОЎ сабраў тат і іх дзяцей у выяздным лагеры. На гэты раз мы адправіліся ў Цэнтр экалагічнага турызму «Станькава». 25 ліпеня адбылося адкрыццё лагернай змены, у якім прынялі ўдзел больш за 70 чалавек з Мінска, Маладзечна, Барысава, Магілёва, Віцебска і Кобрына.
Праграма лагера была насычанай. У першай палове дня праходзілі трэнінгі, на якіх таты і дзеці атрымлівалі новыя карысныя веды і лепш даведваліся адзін аднаго. Другая палова дня была занята актыўнымі мерапрыемствамі. Дзеці падчас квесту шукалі скарб, спаборнічалі разам з татамі ў футболе, удзельнічалі ў спартакіядзе. На тэрыторыі комплекса дзеці пастралялі ў ціры, а таты праверылі свае сілы ў пейнтбол, наведалі «Партызанскі лагер» і заапарк. Таксама дзеці навучыліся рабіць канапэ на кулінарным майстар-класе і пачаставалі тат сваімі шэдэўрамі. А вечарам усе разам збіраліся каля вогнішча, дзяліліся ўражаннямі і расказвалі цікавыя гісторыі.
28 ліпеня адбылося закрыццё змены. За гэтыя кароткія 4 дні ўдзельнікі атрымалі новыя веды, незабыўныя ўражанні, радасныя эмоцыі і набылі новых сяброў.