Да пачатку навучальнага года дзякуючы спонсарскай дапамозе ААА «Сейсматэхніка» Клуб Львоў «Гомель» набыў і ўручыў школьныя партфелі дзецям, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу. З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі самі дзеці на ўручэнні не прысутнічалі, падарункі атрымалі іх законныя прадстаўнікі.