1 кастрычніка ў Міжнародны дзень сталага чалавека старшыня Клуба Львоў «Гомель» Кавалеўская Ларыса Вітальеўна разам з валанцёрамі Гомельскага медыцынскага каледжа наведалі Стара-Дзятлавічскую бальніцу сястрынскага дагляду, дзе атрымліваюць лячэнне людзі з групай інваліднасці, якім патрэбны пастаянны дагляд, але па якіхсьці прычынах родныя не могуць яго забяспечыць. Клуб Львоў «Гомель» вырашыў падтрымаць сталых людзей і прынесці ім крыху радасці ў выглядзе падарункаў (сродкаў асабістай гігіены) і салодкіх прысмакаў. Ва ўмовах COVID-19 акцыя праходзіла з выкананнем санітарных нормаў.