КЛУБ ЛЬВОЎ пачаў год з прадуктыўнай працы. Мы падрыхтавалі рэкламныя матэрыялы па нашым праекце ТАТА-ШКОЛА (плакаты, флаеры, каляндары) і адправілі іх у 152 тэрытырыяльныя цэнтры па ўсёй Беларусі.
Тэма адказнага бацькоўства вельмі важная, і нам хочацца данесці да як мага большай колькасці людзей, што ў Беларусі існуе такі праект ТАТА-ШКОЛА, які дае магчымасць будучым татам і тым, хто ўжо ім з’яўляецца, падзяліцца вопытам і знайсці адказы на пытанні, якія датычацца бацькоўства, а таксама атрымаць кваліфікаваную кансультацыю.