Да святкавання Дня абароны дзяцей клуб львоў «Гомель» арганізаваў збор падарункаў для дзяцей, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў дзіцячых аддзяленнях бальніц Гомеля. 9 аддзяленням гомельскіх бальніц перадалі цацкі, настольныя гульні, алоўкі, размалёўкі і сродкі асабістай гігіены. Акрамя таго валанцёры «Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа» сумесна з членамі Клуба падрыхтавалі і правялі трэнінг для дзяцей ДУА «Яслі-сад №99 з цяжкімі парушэннямі маўлення» па дзеяннях ва ўмовах пандэміі. Дзецям паказалі, як правільна насіць маскі, мыць рукі і г.д.