У межах рэспубліканскай акцыі «Татаў дзень — кожны дзень!» член Першаснай арганізацыі РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» «Гомель» Кацярына Анатольеўна Мельнікава разам з валанцёрамі ДУА «Яслі-сад №99 г. Гомель для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення» правяла напярэдадні Дня таты конкурс 3-х хвілінных відэасюжэтаў, што знялі самі таты дзяцей з яслі-сада, і якія дэманструюць актыўны ўдзел у выхаванні сваіх дзяцей. У намінацыі «Развіваемся разам» перамог відэасюжэт пад назвай «Фараонава змяя». Паглядзіце некаторыя кадры гэтага відэасюжэта.