У гэтым годзе традыцыйна ў жніўні КЛУБ ЛЬВОЎ «Гомель» арганізаваў акцыю
«Падрыхтуем школьны партфель», каб уручыць дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, партфелі са школьнымі прыналежнасцямі да новага навучальнага года ( а для кагосьці — і да першага навучальнага года). У гэты раз спонсарам падарункаў стала ААТ «Сейсматэхніка», гомельскае машынабудаўнічае прадпрыемства. У свяце прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі гомельскага ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, якія паказалі і расказалі пра правілы паводзінаў у надзвычайных сітуацыях. Свята прайшло ў Гомельскай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна, працаўнікі якой падрыхтавалі для дзяцей вяселую віктарыну.
