21 кастрычніка Беларускі камітэт «Спешыал Алімпікс» пры падтрымцы РДГА «КЛУБ ЛЬВОЎ» правялі Рэспубліканскі турнір па боўлінгу для выхаванцаў дамоў інтэрнатаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэта былі першыя спаборніцтвы па боўлінгу, якія правялі Беларускі камітэт «Спешыал Алімпікс». Нягледзячы на гэта моладзь хутка асвоілася, пра што сведчылі лічбы на гульнявых табло. Як і належыць, у выніку адбылося ўзнагароджванне пераможцаў і ўдзельнікаў памятнымі медалямі і сувенірамі ад арганізатараў. Моладзі мерапрыемства спадабалася, пра што казалі добры настрой і ўсмешкі на тварах спартсменаў.
КЛУБ ЛЬВОЎ і Спешыал Алімпікс дамовіліся арганізаваць у бліжэйшай будучыні другі турнір па боўлінгу і іншыя сумесныя спартыўныя мерапрыемствы.
Так што новым турнірам па боўлігу дакладна быць!
![](https://lions.by/wp-content/uploads/2021/10/64c95e59-2420-4a55-a56a-06d67dafed36_1_105_c.jpeg)
![](https://lions.by/wp-content/uploads/2021/10/9d794788-5380-47c3-95de-1d49f4c85168_1_105_c.jpeg)
![](https://lions.by/wp-content/uploads/2021/10/ff94f8f1-7cee-4ab1-b65a-4ef849d315d2_1_105_c.jpeg)
![](https://lions.by/wp-content/uploads/2021/10/24fd2ef8-4fdf-404b-b06c-fd0658ec10d0_1_105_c.jpeg)
![](https://lions.by/wp-content/uploads/2021/10/a1c60f74-3f36-4d33-b80f-17bd77188c5d_1_105_c.jpeg)
![](https://lions.by/wp-content/uploads/2021/10/f138734c-76ec-4a28-9467-cbfb4cfd7016_1_105_c.jpeg)